Вкл/Выкл малюнкі Шрыфт A A A Фон Ц Ц Ц Ц
МЕНЮ

26 красавіка 1986 года ў 01.23 адбылася самая страшная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва - аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. 38 гадоў адлучаюць нас ад гэтай страшнай трагедыі.

У той ці іншай меры вынікі аварыі на ЧАЭС закранулі больш за два дзясяткі краін, што гаворыць аб яе глабальным характары. Аднак асноўны ўдар прыпаў на Рэспубліку Беларусь. Наша краіна набыла вымушаны вопыт кіравання сітуацыяй ва ўмовах доўгачасовага радыеактыўнага забруджвання вялікай тэрыторыі, частка якой у значнай ступені страчана для эканомікі краіны.

На прадпрыемстве КУМВП ЖКГ «Іванаўская ЖКГ» працуе тры ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гэта кіроўца аўтамабіля 4 разраду ДУДКО Юрый Якаўлевіч, газаэлектразваршчык 3 разраду ПУ №1 аг.Моталь ШАЎЧУК Павел Мікалаевіч і слесар .

У Дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе калектыў ушаноўвае ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і аддае ім даніну павагі за праяўленую мужнасць і адвагу.

Ганарымся вамі, калегі!

 

Кантакты

Адрас: 225793, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Іванава вул.  Будаўнікоў 9

Графік працы: 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

тэлефоны:

прыёмная, факс — 2-81-58
бухгалтэрыя квартплаты - 2-14-07 (шматканальны),
дыспетчарская (аварыйная служба) - 115

Электронная пошта: box@ivn.bujkh.by

© 2024   КУМПП ЖКГ «Іванаўскае ЖКГ»
Design by Sever-IT